У Слоніме жанчына зламала нагу ды звярнулася ў шпіталь па дапамогу, з-за пякельнага болю ў калене (у выніку падзення). але там не было гіпсу. Яе, як і належыць, адправілі рабіць здымак і чакаць лекара. Здымак паказаў пералом.
Пры пераломе накладваецца гіпс, якога ў бальніцы не знайшлося. Пацыентцы было прапанавана пашукаць гіпс самой у аптэках у выхадны дзень.
З-за свята большасць аптэк не працавала, а ў тых, якія працавалі - гіпсу не было. У выніку лекары прынялі рашэнне: перавязаць месца пералому бінтам і адправіць жанчыну дадому.
юл